Яшчэ ў сярэдзіне 20-га стагоддзя Генеральная Ассамблея ААН заклікала ўсе краіны святкаваць Дзень правоў чалавека і рабіць на гэтую тэму даклады. У нашай краіне вялікіх святкаванняў дзяржава не праводзіць, таму ініцыятыву на сябе бяруць праваабарончыя арганізацыі.
У Оршы праваабаронцы запрашаюць на тэматычную вечарыну, прысвечаную гадавіне прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека 9-га снежня а 17-30. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул Камсамольская д. 16, кв. 4. Па сканчэнні асноўнай частцы мерапрыемства чакаецца салодкі стол. На тэматычную вечарыну запрашаюцца ўсе ахвотныя.