Здарэнне адбылося ўжо ў цёмны час сутак, але на добра асветленым скрыжаванні каля гатэлю "Орша" і крамы "Родник". Кіроўца аўтамабілю "Аўдзі" 3 снежня ў 17:50 рабіў паварот з вуліцы Астроўскага ад гатэлю налева на вуліцу Міру. У гэты момант дарогу пераходзілі на зялёны колер пешаходы. Кіроўца рабіў свой манеўр на высокай хуткасці, але ў апошні момант здолеў затармазіць. У сантыметрах ад аўтамабіля застыла жанчына, якой пашанцавала застацца цэлай.
Просім кіроўцаў і пешаходаў быць асцярожнымі на дарогах, паважайце адзін аднаго і правілы дарожнага руху!