За кароткі перыяд у горадзе адкрылася адразу некалькі крамаў якія спецыялізуюцца на продажы піва і спадарожных тавараў. Але гэта яшчэ не ўсё. Новыя піўныя крамы працягваюць адкрывацца. На гэты раз адкрыццё "піўнухі" чакаецца ў раёне Чаромушак. Ужо зараз каля ўвахода ў краму вісіць шыльда з назвай установы - "Пивная заправка".
Пры гэтым, праўда, закрываюцца некаторыя старыя піўныя крамы. З двух такіх крамаў на Усходняй засталася адна, у раёне Цэнтра ўжо некалькі дзён па невядомай прычыне зачынены для кліентаў "Бірхаўс", а разам з ім і "КрамаКава", якая знаходзілася ў тым жа памяшканні.