Непадалёку ад гаспадарчай крамы "Агат" адкрылася кавярня "Арбат". Яна знаходзіцца на вуліцы Піянерскай паміж універмагам і Гарадскім цэнтрам культуры. Даволі прасторная зала кавярні здольная змясціць за столікамі многа кампаній, зроблена і сцэна, на якой ужывую могуць выступаць музыкі.
"Арбат" з панядзелка па сераду працуе з 11:30 да 24:00, з чацвярга па нядзелю з 11:30 да 1:00. Адной з адметнасцяў кавярні з'яўляецца і тое, што з 18:00 уваход у яе - платны, ён каштуе 30 тысяч рублёў. Мяркуецца, што менавіта ў гэты час установа пачне радаваць наведнікаў жывой музыкай.