Праект "Мазгабойня", як і планавалі арганізатары, працягваецца ў Оршы. Наш горад стаў 14-м у Беларусі, у якім праводзяцца спаборніцтвы. Першая гульня прайшла на пачатку снежня ў спорт-бары "Ліга", што на рамзаводзе. Другая гульня пройдзе там жа 17 снежня, яна будзе тэматычнай, прысвечанай Новаму году. Колькасць месцаў строга абмежаваная, удзел змогуць прыняць толькі 11 каманд, а таму на турнір неабходна загадзя зарэгістравацца. Рэгістрацыя адкрыецца 11-га снежня а 15:00, у аўторак 15-га снежня а 15:00 яна скончыцца. Каманды, якія не ўвойдуць у лік 11, будуць адпраўленыя у рэзервовы спіс на выпадак замены.
Нагадаем, што першую "Мазгабойню" ў гісторыі Оршы выйграла каманда "Звяз", у якую ўваходзяць і супрацоўнікі сайту orsha.eu.