Настолькі хуткае прызначэнне новага дырэктара ўскосна сведчыць аб тым, што справы ў Сяргея Качанава зусім дрэнныя і яго вяртанне ў дырэктарскае крэсла нават не разглядаецца.
Новы ж дырэктар - Святлана Жураўская - асоба для Оршы не такая ўжо і новая. Яе ведалі як намесніка дырэктара Аршанскага малочнага камбіната па эканоміцы і фінансах. Не сказаць, што яе праца на тым пасадзе была асабліва паспяховай. У 2011 годзе Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны спісаць доўг прадпрыемства ў памеры аж 571 мільярд рублёў. На такую суму малочнікаў аштрафаваў Камітэт дзяржкантролю, які праверыў знешнегандлёвую дзейнасць прадпрыемства.