Самы папулярны хіт-парад беларускай музыкі сёння падвёў вынікі 4-га тура, які доўжыўся з 23 лістапада па 14 снежня. Для аршанцаў сачыць за гэтым турам было дзве нагоды: па-першае ў туры ўдзельнічала дэбютная песня праэкта S.D., які стварыў ураджэнец Аршаншчыны Сяргей Доўгушаў - яго песня на верш Анатоля Сыса фінішавала ў туры на 8 месцы. Па-другое, у туры ўдзельнічала песня на тэкст Уладзіміра Караткевіча "Быў, ёсць, буду". Фолк-метал гурт з Гродна Irdorath зрабіў гэтую песню ў гэтым годзе, і прэзентаваў яе ў паўнавартасным студыйным запісе ў верасні. А бліжэй да юбілею пісьменніка песня была заяўлена для ўдзелу ў хіт-парадзе. Студыйны запіс песні можна паслухаць тут.
Да юбілею пісьменніка сваю творчасць прысвечаную Караткевічу прэзентаваў і яшчэ адзін гродненскі гурт Dzieciuki - іх кліп удзельнічае ў хіт-парадзе "Відэа-чарт". Кліп прысвечаны аднаму з твораў Караткевіча і называецца "Ладдзя роспачы". Прычым і песня, і сам кліп зроблены ў вельмі не характэрным стылі для гэтага панк-гурта. Калі за Доўгушава і Irdorath галасаванне ўжо спынена, то за "Dzieciuki" галасаваць можна яшчэ да 20 снежня. На дадзены момант "Ладдзя роспачы" на 7 месцы ў відэа-чарце.
На відэа: гурт Irdorath "Быў, ёсць, буду"
На відэа: Гурт Dzieciuki "Ладдзя роспачы"