Позднім вечарам 10 снежня ў Коханава загарэўся аўтамабіль Wolksvagen Passat B3. Ніхто не пацярпеў, вагнём знішчаны маторны адсек і салон аўтамабіля.
У абед 12-га чысла ў вёсцы Перамонт Лёзненскага раёну загарэўся мікрааўтобус. У абодвух выпадаках прычыны здарэння невядомыя. Дарэчы, за дзень да гэтага здарэння ў Лёзна быў знойдзены скрадзены з гаража гаспадара яшчэ 7 снежня аўтамабіль Аўдзі-100 1993 года выпуска.
У Сененскім раёне ў ноч з 11 на 12-е снежня каля вёскі Цыпкі мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабілем, выехаў на збочыну, дзе машына перакулілася. Кіроўца змог выбрацца сам, але ягонага пасажыра давялося дэблакаваць супрацоўнікам МНС. Пасажыр шпіталізаваны.