12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Канферэнцыя па Магдэбургскім праве

14.12.2015 20:54

3598 праглядаў, 2 каментара

У Оршы адбылася навуковая канферэнцыя па Магдэбургскім праве.

Сёлета спаўняецца 395 гадоў з атрымання Оршай прывілею на Магдэбургскае права. 13 снежня 1620 года кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза падпісаў прывілей, такім чынам, Орша зрабіла вялікі крок да самакіравання. Арганізатары канферэнцыі плануюць, што яна стане традыцыйнай і будзе ладзіцца штогод.

Першая ж канферэнцыя адбылася ў канферэнц-залі гасцініцы "Орша" ў нядзелю. Гісторык Юрка Копцік адзначыў, што пасада войта - чыста Магдэбургская рэч, а наданне Оршы Магдэбургскага права было перадусім абумоўлена неабходнасцю ўмацоўваць Падняпроўе, у якое з узяццем Смаленска расейцы сталі ўрывацца ўсё часцей і адтуль маглі ісці далей. Таму ўмацаванне Оршы было стратэгічна важным крокам для караля Рэчы Паспалітай. Хаця аднойчы вялікі князь пазбавіў аршанцаў права самастойна абіраць войта, здарылася гэта з-за канфлікту паміж старастам Аляксандрам Сапегам і аршанскім войтам. Былі ў прывілеі пэўныя абмежаванні на гандаль, жытло для яўрэяў, якія не дазваляюць назваць дакумент цалкам дэмакратычным, аднак усё адно Магдэбургскае права спрычынілася да прагрэсу горада. Таксама Юрка Копцік зачытаў прывілей на старабеларускай мове, чаго раней не рабіў ніхто ў нашым горадзе.

Краязнаўца Ігар Пушкін з Магілёва прызнаўся, што ён з Оршы, проста даўно, яшчэ з часоў студэнцкага размеркавання працуе і жыве ў Магілёве. Ён распавёў цікавую гісторыю аб тым, як магілёўцы марылі аднавіць сваю Ратушу, каб стаць упоравень з іншым вялікім беларускім горадам Вільняй і аб тым, што нават "раёншчыкі" ў 90-я гады мелі так званы "гарадскі патрыятызм", дакладна разумелі, у якой краіне і ў якім горадзе яны жывуць.

Пісьменнік Зміцер Дзядзенка прэзентаваў на канферэнцыі сваю кнігу. У серыі "Кнігарня пісьменніка" выйшаў зборнік раманаў "Гісторыі ў прыцемках". У прыватнасці, там напісана пра Рычарда Якабіні, які ў свой час атрымаў ад Кастуся Езавітава загад на фармаванне вайсковага дывізіёну БНР. Дывізіён мусіў ахоўваць Усебеларускі сход, але Якабіні быў арыштаваны Саветамі, а сам сход у 1918 годзе быў разагнаны. І гэта нягледзячы на тое, што некалькімі днямі раней дывізіён падтрымаў уладу Саветаў. Таксама Якабіні ўваходзіў у Раду БНР.

Андрэй Завадскі - эксперт з Фонда імя Сапегі распавёў прысутным сутнасць самакіравання, яго філасофію і неабходнасць перайсці да гэтага менавіта ў скрушны час крызісу эканамічнага і палітычнага. Паміж людзей, лічыць выступоўца, неабходна прапагандаваць якасць і патрэбу ў самакіраванні, неабходна даць людзям разуменне, што гаспадары ўсяго навокал - менавіта яны і толькі з іх дазволу дзяржаўныя інстытуты здольныя нешта рабіць.

Вядомы аршанскі гісторык Віктар Лютынскі паведаміў пра лёс назваў аршанскіх вуліц, практычна ніводная не захавала сваіх гістарычных назваў. Падрабязна краязнаўца спыніўся на тых назвах, якія давалі вуліцам немцы. Цікава, што калі бальшавікі давалі аршанскім вуліцам імёны Леніна і Сталіна, дык немцы абышліся без гэтага, і імёнамі Гітлера і іншых нацыстаў вуліцы стараліся не называць. На нямецкай мапе даволі мала назваў вуліц у раёне Ільнокамбіната, затое падрабязна запоўнены раён чыгуначнага вакзала і Замосця.

Важныя тэмы звязаныя з тапанімікай Оршы і Барані закранулі яшчэ двое ўдзельнікаў канферэнцыі. Віктар Міхасёў з Барані адзначыў, што на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці прыведзены спіс вуліц і іх назваў, у якім няма і слядоў гістарычных назваў вуліц. Больш падрабязную інфармацыю з гэтай нагоды чакайце праз пэўны час на нашым сайце. Ужо згаданы Ігар Пушкін, які ўваходзіць у Магілёўскую камісію па тапаніміцы, распавёў, што любыя адгаворкі наконт "вялікіх грошай", якія нібыта выдаткоўваюцца на пераназванне вуліцаў - няпраўда чыноўнікаў. Для аперацый па куплі-продажы жылля дастаткова ўзяць даведку, што тая ці іншая вуліца была пераназвана. Больш за тое - у рэгламенце прапісана замена шыльдаў з назвамі гарадскіх вуліц раз на 5 гадоў. Адпаведна, грошы выдаткоўваюцца любым выпадку і тут толькі ад сумлення чыноўнікаў і актыўнасці грамадзянаў залежыць справа пераназвання і замены шыльдаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Канферэнцыя па Магдэбургскім праве

У Оршы адбылася навуковая канферэнцыя па Магдэбургскім праве.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение