Цела 77-гадовай жанчыны знойдзена вечарам 14-га чысла на дарозе ў вёсцы Панізоўе. На целе прысутнічаюць яўныя прыкметы наезда аўтатранспартам. Пакуль карціна здарэння выглядае прыблізна такім чынам: вечарам, калі на вуліцы ўжо было цёмна, жанчына ішла па правым краі праезднай часткі - папутна транспарту і не была абазначана флікерамі. Невядомы, магчыма, не заўважыўшы жанчыну, і збіў яе на смерць, але замест аказання першай дапамогі з'ехаў з месца здарэння.
Кіроўцу шукае міліцыя.