Хаваў мужчына сваю заначку ў пограбе каля дома, у старой скрыне з-пад трактарнай аптэчцы. Пра свой скраб нікому не распавядаў і ведаў пра яго толькі сам. Але ў ноч з 11 на 12-е снежня невядомы зламаў навясны замок пограба і скраў тую самую каштоўную скрыню, у якой на той момант было ўжо сабрана 35.000.000 рублёў. Злачынцу пакуль што не знайшлі.
Пра яшчэ адзін крадзёж паведамляе сёння зводка Абластнога ўпраўлення міліцыі - невядомы злачынца ноччу адчыніў ваконную раму і праз яе залез у гараж аўтаслесара. З гаража той скраў зварачны апарат і набор ключоў на агульную суму ў 10 мільёнаў рублёў.