У Цэнтральным універмагу Оршы (Доме гандлю) 20 снежня адбудзецца дабрачынная акцыя. Яна атрымала назву "Стань Дзедам Марозам".
Кожны жадаючы можа набыць альбо прынесці падарунак. Прынесеныя падарункі будуць перададзеныя на Свята выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку. Акцыя пройдзе 20 снежня і будзе доўжыцца дзве гадзіны — з 17:00 да 19:00.