Каля сутак хапіла супрацоўнікам міліцыі, каб знайсці кіроўцу, які 14-га чысла ў вёсцы Панізоўе збіў 77-гадовую жанчыну і з'ехаў з месца здарэння з мэтай пазбегнуць пакарання. Кіроўцам аказаўся 53-гадовы жыхар Оршы. На дадзены момант мужчына затрыманы. Больш падрабязнасцяў ДАІ пакуль не паведамляе.
Нагадаем, што бабуля была знойдзена вечарам 14-га чысла на дарозе ў вёсцы Панізоўе. Па папярэдніх дадзеных, яна ішла па правым краі дарогі папутна транспарту і не была абазначана флікерамі.