Берасце стала першым у рэйтынгу гарадоў, якія спажываюць больш за ўсё інтэрнэт-трафіку ў сярэднім на аднаго чалавека. На другім месцы недалёкі ад Оршы Віцебск, а Наваполацк на трэцім. У пяцёрку ўвайшлі Івацэвічы і Мазыр. Орша заняла 6-е месца, а далей у рэйтынгу бачым Дзяржынск (Койданава), Кобрын, Полацк, Бярозу. Што цікава, Менск стаў толькі 15-м. Хаця па сумарным аб'ёме лагічна, што сталіца стала першай, усё ж яе насельніцтва значна пераважае над насельніцтвам іншых гарадоў.
У асноўным інтэрнэт спажываюць у цэнтрах гарадоў, у бізнэс-цэнтрах, гандлёвых асяродках і на буйных магістралях.