Музычны партал Тузін Гітоў з удзелам 90 экспертаў стварыў спіс 100 найвялікшых беларускіх песень. Экспертамі выступілі значныя для музыкі асобы - прадусары, мастацтвазнаўцы, музыкі, кліпмейкеры ды г.д. - важным для выбару экспертаў стала тое, каб гэтыя людзі былі розных пакаленняў і самі мелі ацэненыя дасягненні ў музычнай галіне. Кожны эксперт мог назваць ад 1 да 100 песень з абавязковым указаннем выканаўцы. У выніку ў рэйтынг ўвайшлі вельмі розныя песні: ад народных у выкананні сучасных выканаўцаў, да песень запісаных у 30-я гады 20-га стагоддзя і сучасных рокавых кампазіцыяў. Найбольш песень належаць такім выканаўцам як Зьміцер Вайцюшкевіч, песняры, Мроя і N.R.M, Крама, Ляпіс Трубяцкой і Brutto ды г.д.
Сярод песень якія ўвайшлі ў спіс ёсць і песні якія былі створаны аршанцамі. 94-ай у спісе ўзгадваецца песня "Гэта мы!" аршанца Андрэя Мельнікава. А 91-ай песня "Дзе мой край" на словы Ўладзіміра Караткевіча ў выкананні Зьміцера Вайцюшкевіча.
Поўны спіс можна пабачыць тут.
Андрэй Мельнікаў "Гэта мы"
Зьміцер Вайцюшкевіч "Дзе мой край"