Нягледзячы на тое, што многія з нас ужо зачакаліся сапраўднай снежнай і марознай зімы, у бліжэйшыя дні яе прыходу чакаць не варта. З панядзелка па сераду чакаецца сырое, ветранае надвор'е з вятрамі заходняй чвэрці. Тэмпература паветра будзе вагацца ў гэтыя дні ноччу і днём ад 5 да 10 градусаў. У асобныя дні дождж.
З пятніцы стане крыху халадней. Да канца тыдня ноччу і днём +2 ...+ 5. І таксама магчымыя дажджы.
Па папярэдніх разліках, да Новага года варта чакаць зменаў надвор'я, але пра гэта паведамім пазней.