У ноч з чацьвярга на пятніцу (17-18 снежня) а 1-10 71-гадовы пенсіянер загінуў на дарозе каля вёскі Туровічы. У гэтым месцы адгалінаванне трасы Орша-Лепель перасякаецца з трасай М1. Пажылы мясцовы жыхар патрапіў пад колы грузавіка "МАН" якім кіраваў жыхар Брэста.
Літаральна з 3 дні да гэтага здарэння пад колы аўтамабіля патрапіла 77-гадовая пенсіянерка ў Панізоўі. Тады кіроўца паспрабаваў пазбегнуць адказнасці ,збегшы з месца здарэння. У абодвух выпадках пенсіянеры былі без флікераў.