Раніцай 22 снежня а 8-26 у краме "Соседи экспресс", якая знаходзіцца ў раёне Кургана Славы па вуліцы 1 мая ў будынку шматпавярховіка, спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі "Молния". Вялікай панікі гэтае здарэнне не выклікала. Усе належныя службы спрацавалі своечасова і якасна. Аказалася, што сігналізацыя спрацавала з-за таго, што ў падвале дома загарэлася смецце.
Паводле зводкі МНС.