00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Прысуд фанатам - 2 гады

01.01.1970 03:00

2131 прагляд, 0 каментароў

У Оршы скончыўся суд над фанатамі футбольнай каманды Тарпеда (Жодзіна)

Гаворка ідзе пра выпадак калі перад матчам ФК "Орша" з ФК "Тарпеда-Жодзіна" група жодзінскіх фанатаў напала на аднаго фаната аршанскага клуба ў раёне прашпекту Тэкстыльшчыкаў. Справа атрымала вялікі розгалас.

Судзіў жодзінцаў па гэтай справе аршанскі суд. Сам працэс распачаў на прыканцы верасня. І скончыўся у першай палове снежня. З 25 жодзінскіх фанатаў якія ўдзельнічалі ў здарэнні, 21 былі перакваліфікаваны са статусу "падазраваны" у статус "сведка", яшчэ два да гэтае пары ў вышуку.

Справу маглі б і зачыніць, але напад адбыўся ў грамадскім месцы, нават, у прысутнасці дзяцей, якія, патэнцыйна, маглі стаць ахвярамі бойкі. З-за гэтага суд усё ж такі прысудзіў дваіх нападнікаў - фантаў жодзінскага "Тарпеда", але ўлічваючы тое, што пацярпелы бок адмовіўся ад прэтэнзіяў, а абвінавачваемыя прызналі віну, прысуд быў даволі мягкім - два гады з адтэрміноўкай на год. Гэта азначае, што на працягу году за гэтымі фантамі жодзінскага "Тарпеда" будзе назіраць міліцыя і калі яны не патрапяцца на яшчэ нейкім парушэнні, то будуць на волі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прысуд фанатам - 2 гады

У Оршы скончыўся суд над фанатамі футбольнай каманды Тарпеда (Жодзіна)

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение