За мінулыя дні снежань праявіў сябе зусім не па - зімоваму. 23 чысла тэмпература павышалася нават да 10,4 градусаў, што для Оршы складае абсалютны максімум месяца. Але такі перыяд восеньскай золі падыходзіць да канца.
У пятніцу 25-га і ў суботу 26-га снежня пакуль захаваецца ранейшы рэжым надвор'я. Будзе воблачна, часам з дажджамі. Вецер заходні, парывісты. Тэмпература паветра ноччу і днём 0 ... + 5 градусаў.
А ў нядзелю 27 снежня надвор'е пачне мяняцца. Дождж пяройдзе ў снег. Тэмпература да вечара апусціцца да мінус 2 - мінус 4-х градусаў. Вецер паверне на паўночны.