18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Культура

Электратавары ў манастыры

26.12.2015 13:57

4657 праглядаў, 18 каментароў

У помніку архітэктуры "Былы францысканскі манастыр" адкрылася крама электратавараў

Францысканскі манастыр - будунак за крамай "Віцязь" па вуліцы Савецкай - быў пабудаваны разам з касцёлам святога Антонія (знаходзіўся прыблізна на месцы "Віцязя") у 18 стагоддзі, калі насельніцтва нашага горада было пераважна каталіцкім. Пасля аднаго з антырасійскіх паўстанняў 19-га стагоддзя расійскія ўлады закрылі манастыр, тады пад рэпрэсіі патрапілі ўсе цэрквы, акрамя рускай праваслаўнай. У 60-я гады 20 стагоддзя касцёл святога Антонія быў знішчаны, а жылы корпус аддадзены пад жыллё. У тую ж хвалю знішчэнняў культавых будынкаў была знішчана і царква базылянскага манастыра. Да 2008 года ў будынку пражывалі людзі, але пад Дажынкі помнік быў выселены, а будынак чамусці перададзены не каталікам, а праваслаўнай царкве.

Традыцыйна, на рэстаўрацыю ў царквы грошай не аказалася. У выніку, увесь час, колькі манастыр быў ва ўладаннях праваслаўнай царквы, столькі ён і не выкарыстоўваецца, і не рэстаўруецца. Але ў канцы 2015 года частка будынка знаёшла сваё прызначэнне не ў рэлігійных мэтах, а камерцыйных. Царква здала частку будынка пад краму электратавараў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Электратавары ў манастыры

У помніку архітэктуры "Былы францысканскі манастыр" адкрылася крама электратавараў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение