У першым мікрараёне Оршы група людзей збіла маладога хлопца і ён памёр. Інфармацыя пра забойства пакуль мае мала падрабязнасцяў. Паводле папярэдняй інфармацыі, якую ўдалося здабыць, цела знайшлі з праламанай галавой і мноствам гематомаў на лаўцы непадалёк ад крамы "Асарці" ў мікрараёне №1, збілі хлопца трое асобаў, у групе забойцаў былі і раней судзімыя. Жонка забітага знаходзіцца ў бальніцы, падазраваныя ў здзяйсненні забойства ўжо затрыманыя. Забітаму было 23 гады, па ім засталася маленькая дачка.
Падрабязнасці трагедыі павінны з'явіцца на нашым сайце пазней, калі будзе афіцыйная інфармацыя ад органаў унутраных спраў.