Здарэнне адбылося ў выходныя каля вёскі Хлюсціна Аршанскага раёну. Раніцай каля 8 гадзін 36-гадовы жыхар вёскі Блонь Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці на грузавіку Сканія рухаўся ў бок Мінска. На 579 кіламетры ён сутыкнуўся з трактарам МТЗ, якім кіраваў 50-гадовы жыхар вёскі Станіславава Дубровенскага раёну. Трактар тут жа выкінула на збочыну, а трактарыст у выніку аварыі загінуў. Грузавік ад сутыкнення павяло на сустрэчную паласу, па якой у гэты час насустрач здарэнню ехалі маленькія Жыгулі, якімі кіраваў 49-гадовы жыхар Магілёва з 37-гадовай пасажыркай, таксама жыхаркай Магілёва.
Спрабуючы пазбегнуць сутыкнення з фурай, кіроўца Жыгулей рэзка павярнуў у бок, легкавушку выкінула на збочыну дзе яна перавярнулася. Кіроўца грузавіка і пасажырка Жыгулей атрымалі значныя траўмы і шпіталізаваныя ў аршанскую бальніцу.
Таксама цяжкімі траўмамі скончылася аварыя ў Талачынскім раёне 25 снежня, але падрабязнасці гэтага здарэння невядомыя.
Паводле зводак міліцыі.