Зводка абласнога ўпраўлення міліцыі апублікавала шэраг паведамленняў пра крадзяжы ў нашым раёне. Перад Новым годам усё актуальней становіцца пытанне выкарыстання піратэхнікі. Але калі з іншых раёнаў прыходзіць інфармацыя пра нелегальны гандаль ёй, то ў Оршы яе крадуць... У міліцыю з такой заявай звярнуўся прадпрымальнік, па яго словах у перыяд з вечара 27-га па раніцу 28-га невядомы адціснуў браму яго гаража і, забраўшыся ўнутар, скраў піратэхніку, пісталет і стрэльбу для падводнага палявання.
У калядную ноч з 24-га на 25-е снежня ў маладога рабочага (22 гады) невядомы скраў торбу, якую той часова пакінуў без нагляду. Разам з торбай зніклі рэчы, якія ляжалі ў ёй: ноўтбук і два мабільніка.
Яшчэ ў аднаго аршанца ў перыяд з 23-га па 25-е чысло злачынца сарваў навясны замок з гаража і скраў скутэр 2011 года выпуска, а разам з ім шлем, набор інструмантаў, металашукальнік і электраінструмант. Агулам страты ацэнены ў 15 мільёнаў рублёў.