Днём 31-га снежня ў Оршы адбылося два пажары, пра якія паведамляе зводка МНС. Першы пажар адбыўся ў прыватным гаражы а 12-40. Вагнём знішчаны дах гаража і аўтамабіль "Рено" 1999 года выпуска, а таксама пашкоджана столь.
Не на жарт перапалохаліся перад надыходам Новага года жыхары аднаго з шматпавярховікаў, калі а 15-42 праз вентыляцыю адчулі пах дыма. Як высветлілася, пах ішоў з падвалу, дзе разгарэўся невялікі пажар. У выніку пажару жыарам не нанесена аніякай шкоды. Адзінае наступства - закопчаная вентыляцыя.
З суседніх раёнаў пажар 31-га снежня адбыўся ў вёсцы Зябкі Лёзненскага раёну. Раніцай каля 8 гадзін загарэўся жылы дом. У выніку пажару пашкоджаны столь і сцены дома.