Урад Беларусі плануе прыцягнуць амаль 52 мільёны даляраў крэдыту на мадэрнізацыю "Аршанскага ільнокамбінату". Пазыку дзяржава плануе ўзяць у кітайскім экспартна-імпартным банку (Эксім банк) - фактычна ў цэнтральнага ўрада КНР. Чакаецца, што крэдыт будзе ўзяты на 15 гадоў для рэалізацыі другога этапу мадэрнізацыі прадпрыемства з пашырэннем вытворчасці.
Эксім банк Кітая закліканы спрыяць рэалізацыі не толькі фінансава-эканамічных, але і палітычных праграмаў сваёй дзяржавы. Даўно заўважана, што пасля крэдытавання банкам канкрэтных прадпрыемстваў, на тых прадпыремствах з'яўляюцца і рабочыя з Кітаю. На Аршанскім ільнокамбінаце ўжо сёння парцуе пару дзесяткаў грамадзянаў Кітая. Жывуць яны асобнай кастай, з мясцовымі рабочымі не кантактуюць і, нават, у сталовую ходзяць у асобны ад іншых час.