00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Эканоміка

Рынак амаль апусцеў

05.01.2016 17:00

7128 праглядаў, 48 каментароў

На Цэнтральным рынку большасць павільёнаў зачыненыя.

Неабходнасць працаваць з сертыфікатамі на прадукцыю - пераважна на адзенне, прымушае прадпрымальнікаў шукаць іншую працу ці часова сыходзіць з рынка. Аўторак не самы папулярны дзень на Цэнтральным рынку, аднак звычайна тут працуе куды больш павільёнаў і намётаў. Цяпер жа многія прадпрымальнікі згарнулі сваю дзейнасць на нявызначаны час.

Гандлёвы дом "Наталі" і рэчавы рынак "Кентаўр", якія фактычна знаходзяцца ў агульным крытым памяшканні, адчынілі не ўсе свае ўваходы, у "Кентаўры" амаль усе павільёны зачыненыя, у "Наталі" нямала прадпрымальнікаў працуюць, але адчувальная частка не выйшла на працу. Некаторыя ІП зладзілі акцыі з мэтай хутчэй распрадаць тавар. Гандлёвыя шэрагі на адкрытым паветры амаль цалкам прастойваюць, на працу ў аўторак выйшлі менш за пяць прадпрымальнікаў. Многія павільёны, якія прадаюць фарбы, будаўнічыя матэрыялы - працуюць, рэчавыя ж з красоўкамі, швэдрамі, сукенкамі, зачыненыя. У павільёнах, дзе ідзе продаж печыва, гарбаты, садавіны прадаўцы, якія ўсё ж выйшлі на працу, у сваіх размовах з кліентамі і паміж сабой не хаваюць негатыўнага стаўлення да цяперашніх абставінаў і выказваюць намер у бліжэйшыя дні прыходзіць на працу і сыходзіць з яе роўна ў азначаны час, без прыходаў загадзя і без затрымак пасля яе.

14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа № 222 і тэхнічнага рэгламенту. Згодна з указам № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, з 1 студзеня 2016 г. ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што нявыхад прадпрымальнікаў на працу складана назваць пратэстам. Напрыклад, у Баранавічах многія ІП заяўлялі пра катэгарычнае непрыняцце указа № 222 і гатовасць пратэставаць супраць яго. Але на заяўлены пікет у 1500 чалавек прыйшлі толькі 2 прадпрымальнікі, астатнія вырашылі "адседзецца" па дамах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рынак амаль апусцеў

На Цэнтральным рынку большасць павільёнаў зачыненыя.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение