Па нашай інфармацыі, трагедыя адбылася раніцай 7 студзеня. Малакавоз ехаў сваім звычайным маршрутам, калі на дарозе Ляхоўка-Зарубы кіроўца не заўважыў мужчыну, які ішоў па той жа дарозе. Мужчына атрымаў значныя траўмы. Улічваючы, што дарога знаходзіцца даволі далёка ад райцэнтру, кіроўца не стаў выклікаць і чакаць хутку дапамогу, а пасадзіўшы пацярпелага ў кабіну, паспрабаваў яго давезці да бліжэйшага медычнага пункта ў вёсцы Зарубы. Нажаль, пацярпелы да Зарубаў не даехаў - памёр па дарозе.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.