Позднім вечарам 7 студзеня ў Сянно амаль у цэнтры горада, па вуліцы Міра загарэўся прыватны дом. Ратавальнікі хутка патушылі вагонь, на гэта сыйшло меньш за 20 хвілін, але хапіла і гэтага - у доме быў знойдзены труп 61-гадовага гаспадара жытла.
У суседніх Лёзненскім і Дубровенскім раёнах 7 студзеня таксама адбыліся пажары. У вёсцы Стасева Лёзненскага раёну па вуліцы Цэнтральнай а 5-23 загарэлася лазня. А ў вёсцы Клёны Дубровенскага раёну у ноч з 7-га на 8-е пагарэў дом, які выкарыстоўваўся пад лецішча. У абодвух выпадках абыйшлося без ахвяраў.