Першы студыйны запіс гурта "Лепшы квас" - песня "Мара" ў першы ж тыдзень пасля прэзентацыі патрапіла ў ратацыі адразу некалькіх інтэрнэт-радыё. У новым годзе песня прасуналася далей і патрапіла ў ратацыю эфіранага радыё - Радыё Сталіца. У хуткім часе песня будзе ўдзельнічаць і ў хіт-парадзе "Ведай нашым" гэтага радыё, дзе нядаўна ўдзельнічаў іншы гурт з Аршаншчыны - "Пані Хіда".
У іншым хіт-парадзе - Art Jam - гурт удзельнічае з песняй "Час", якая запісана у больш канцэртным варыянце - без бубнаў і басу. Хіт-парад зусім новы і гурт паўдзельнічаў у самым першым галасаванні, адразу заняўшы другое месца пасля даволі новай песні гурта Acute "О божа мой". Дзякуючы другому месцу песня пяройдзе ў другі этап хіт-параду, куды за некалькі тураў будуць адабраныя песні набраўшыя найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі "УКантакце".
Акрамя работы ў студыі гурт працягвае актыўна выступаць на розных пляцоўках краіны. У прыватнасці, 24 лютага ў Віцебску "Лепшы квас" выступіць у падтрымку беларускай мовы на курсах "Мова нанова".
Песня "Мара"
Песня "Час"