Вядомы аршанскі стваральнік кароткаметражных фільмаў Эдуард Навагонскі збірае матэрыял пра Аршанскі піўзавод дарэвалюцыйных часоў, якім валодала сям'я Вайнбергаў. Аўтар адзначае, што стужка не будзе мець камерцыйнага інтарэсу і будзе прысвечана гісторыі і вытворчасці піўзавода.
Аўтар адзначае, што будзе ўдзячны за любую інфармацыю пра піўзавод дарэвалюцыйнага перыяду - фота дакументаў, уладальнікаў завода Вайнбергаў, цэтлікаў, бутэлек і ўсяго іншага, што мае дачыненне да піўзавода. Прозвішчы ўсіх людзей, хто дапаможа матэрыяламі, будуць пазначаныя ў тытрах фільма. Дасылаць матэрыялы Эдуард Навагонскі просіць на яго электронную пошту: [email protected].
На прыведзеных здымках - частка тых матэрыялаў, якія ўжо сабраныя.