Вытворчасць кужэльнай прадукцыі плануе наладзіць Аршанскі ільнокамбінат непасрэдна ў Расеі. Гэта стала вядома на 5 Еўразійскім эканамічным форуме. Дэлегацыя Беллегпрама сустрэлася з прадстаўнікамі арэнбургскіх бізнэс-колаў. У рамках форуму Аршанскі ільнокамбінат прадставіў сваю прадукцыю, якая зацікавіла расейскіх партнёраў. Маркетолагі ільнокамбіната, як паведамляюць "Витебские вести", адзначылі:
Зараз мы імкнемся да актыўнага развіцця тэкстыльнай галіны, а ў Расеі мы прапануем адкрыць уласную швейную вытворчасць. Гэта прывядзе да таго, што праграма імпартазамяшчэння будзе рэалізоўвацца не на словах, а на справе.