Мерапрыемства абвешчана як праваслаўная выстава-кірмаш і ісці будзе 12 дзен з 13 па 24 студзеня. Акрамя тавараў ручной работы, царкоўных прыладаў і розных прадуктаў карысных для здароўя, арганізатары абяццаюць і многія мастацкія мерапрыемствы.
Напраклад, кандыдат медычных навук, майстра спорту па мастацкай гімнастыцы манахіня Марыя (Літвінава) правядзе з ахвотнымі сустрэчу-размову пра аспекты медычнай этыкі. У рамках праэкта "Жывое слова" адбудзецца сустрэча-размова для падлеткаў пра шкоду кепскіх словаў. Дзеці змогуць пабачыць казку ў выкананні лялечнага тэатра "Батлейка" - спектаклі ідуць кожную гадзіну работы кірмаша. А таксама ва ўсіх ахвотных ёсць магчымасць пабачыць шэраг фільмаў "Мяне гэта не датычыць", "Два Андрэя", "Альпійская казка", "Незвычайныя прыгоды Серафімы". А 21 студзеня а 17-00 пройдзе канцэрт барда Таццяны Дашкевіч.
Кірмаш будзе працаваць штодзень з 13 па 24 студзеня з 10-00 да 19-00.