Кіраўніцтва горада Барані выбачылася перад музыкамі W Blast.
Музыкі гомельскага хэві-мэтал гурту пасля сканчэння рок-канцэрту, які адбыўся ў Барані 23 лістапада, з усімі інструмантамі рушылі на аўтобусны прыпынак. Пакуль чакалі аўтобуса, да іх падыйшоў натоўп так званых "гопнікаў", якія без відавочнай на тое прычыны напалі на музыкаў і пачалі іх жорстка збіваць.
Прадстаўнік рок-клуба Doors, у якім праходзіў канцэрт, пасля інцыдэнту размаўляў з Андрэем Зюзько — начальнікам бараньскай міліцыі. Атрыманы абяцанні, што пры правядзенні наступнага канцэрту яго ўдзельнікі будуць ахоўвацца належным чынам. Як паведамляецца ў суполцы рок-клуба, мэр Барані Васіль Русакоў з паразуменнем паставіўся да праблемы, музыкам гомельскага калектыву прынесеныя прабачэнні.