Позднім нядзельным вечарам загарэўся жылы дом у вёсцы Прокшына Аршанскага раёна. А палове надванаццатую, калі пажар быў патушаны, ратавальнікі ў доме знайшлі труп гаспадыні дома. Прычына пажару не вядомая.
У Оршы пажар адбыўся днём 19-га чысла на вуліцы Амбражунаса. У гэтым выпадку пацярпелых няма.
Яшчэ адна трагедыя ў нядзелю адбылася ў суседнім Шклоўскім раёне на трасе Е95. Каля вёскі Еўдакімавічы а 14-00 19-гадовая жанчына не справілася з кіраваннем легкавым фольксвагенам і на паласе сустрэчнага руху ўрэзалася ў аўтобус "Радзіміч". У аварыі загінула два чалавекі - 19-гадовая жыхарка Магілёва, якая была за стырном Фольксвагена і яе 26-гадовая пасажырка. Аварыя магла адбыцца з-за недасведчанасці кіроўцы - правы жанчына атрымала меньш чым год таму.