Франц Сіўко - вядомы віцебскі пісьменнік, аўтар шматлікіх публікацыяў і 9 мастацкіх кнігаў. У Оршу ён прыедзе, каб прэзентаваць сваю новую кнігу "Плябейскія гульні", якая выйшла ў канцы мінулага году. Сустрэча з пісьменнікам адбудзецца ў чацьвер 28-га студзеня а 18-00 па адрасе вул. Чырвонаармейская, д. 13.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя, уваход вольны.