Пра шэраг дробных крадзяжоў паведамляе свежая зводка УУС. Адно з паведамленняў тычыцца здарэння, якое адбылося яшчэ 6 студзеня ў Талачынскім раёне. Мясцовая жыхарка паведаміла ў міліцыю, што ноччу нехта скраў у яе дзве пары абутка, якія яна на ноч пакінула на лесвічнай пляцоўцы. Каму спатрэбіўся абутак пакуль так і застаецца таямніцай.
У перыяд з 22 па 24 студзеня таксама ў Талачынскім раёне невядомы з незакрытага багажніку Фольксвагена, які быў прыпаркаваны побач з домам гаспадара, скраў набор інструмантаў і дамкрат.
А жыхар Барані паведаміў у міліцыю, што невядомы падабраў ключ да яго гаража і адтуль вынес электрапілу і запчасткі да яе. У дадзеныям выпадку ў здзяйсненні злачынства ёсць падазраваны.