Інвестыцыйная праграма на 2016 год была прынята 30 снежня мінулага года Аршанскім Саветам дэпутатаў. Такая праграма прымаецца кожны год, але не заўсёды цалкам выконваецца. Так, у мінулым годзе ў праграму было ўключана 16 аб'ектаў (6 з іх - стэлы на трасах пры ўездзе ў раён), у гэтым годзе праграма ўключае толькі 5 аб'ектаў. Прычым, 3 аб'екта з гэтых пяці перанесена з мінулай праграмы ў праграму на 2016. Так, з праграмы 2015 у праграму 2016 перенесена дэцэнтралізацыя цеплазабеспячэння СШ №8 і будынкаў былой школы-інтэрнату па Чарняхоўскага разам з яслі-садам №6. Плануецца, што для школы і для садка з былым інтэрнатам будуць закуплены сучасныя газавыя катлы, якія будуць ацяпляць гэтыя будынкі без удзелу кацельнай на тэрыторыі былой фабрыкі "Днепр". У мінулым годзе не зроблена і перайшла ў 2016 рэканструкцыя будынка сярэдняй школы у Арэхаўску.
Новыя аб'екты ў праграме тычацца спорту. Праграмай прадугледжана будаўніцтва спорткомплекса з лыжэролернай трасай і рэканструкцыя спартовага комплексу па вуліцы Перакопскай - стадыён Ільнокамбіната.
На рэалізацыю праграмы прадугледжана накіраваць 3.222.800.000 рублёў, што па сёняшнім курсе складае амаль 150.000 даляраў.