Пераможцам стане той, хто першым зможа правільна адказаць на пытанне. Яго чакае спецыяльны падарунак ад нашага інтэрнэт-сайту - набор навагодніх цацак.
Такім чынам, пераходзім да задання. Перад вамі фатаграфія, зробленая ў Оршы ў 1944 годзе, адразу пасля вызвалення горада. Гэта фота можна было ўбачыць у відэападборцы "Орша ў нашай памяці" Леаніда Меймухіна, якую мы апублікавалі тыдзень таму. На здымку - шырокая па мерках таго часу вуліца. У левай частцы фота - двухпавярховы будынак са згарэлым дахам, а ў правай частцы здымка - фрагмент яшчэ аднаго двухпавярховага дома з захаваным дахам, побач тэлеграфны слуп. У абодвух будынкаў выбітыя практычна ўсе шыбы. Гэтыя два дамы існуюць і ў сённяшняй Оршы.
Увага, пытанні! 1. Дзе размешчаны гэтыя два дамы і што ў іх знаходзіцца цяпер? 2. Якая вуліца адлюстраваная на здымку? Як яна называлася ў той час?
Адказы просім высылаць па электроннай пошце на адрас [email protected]. Просім пазначыць сваё імя і кантактны тэлефон або якія-небудзь іншыя дадзеныя, якія дазволяць нам звязацца з пераможцамі. Жадаем поспехаў!