Мікола Мікалаевіч Купава 31 студзеня адзначыў юбілей - 70 год. Сёння Мікола Мікалаевіч адзін з найбольш вядомых мастакоў краіны і дакладна самы вядомы і тытулаваны мастак, які паходзіць родам з нашага горада. Не зважаючы на салідны ўзрост Мікола Мікалаевіч працягвае актыўна працаваць, арганізоўваць выставы і выкладаць на архітэктурным аддзяленні БНТУ. Вядомы Мікола Мікалаевіч не толькі як мастак, але і як грамадскі дзеяч - нядаўна ён выступіў з ініцыятывай стварэння дабрачыннага фонду "Аршанскі замак", які б збіраў сродкі на рэстаўрацыю архітэктурных помнікаў у Аршанскім раёне.
Віншуем Міколу Мікалаевіча з юбілеем, зычым доўгіх гадоў, бадзёрасці і поспехаў у мастацкім і грамадскім жыцці.