Наш горад Франц Сіўко наведаў па запрашэнні кампаніі "Беларускі сад". На сустрэчы аўтар шматлікіх кнігаў распавядаў не толькі пра свой апошні зборнік апавяданняў "Плебейскія гульні", але і пра іншыя кнігі ды апавяданні. Па яго словах, усе сюжэты для твораў пісьменнік бярэ з жыцця, таму і на сустрэчы ён распавядаў пра апавяданні праз рэальныя падзеі са сваёй біяграфіі. Некалькі такіх гісторыяў прапануем вам паглядзець на відэа.
На відэа: Франц Сіўко расказвае пра сваю працу настаўнікам.
На відэа: Франц Сіўко чытае белы верш "Дзе маці..."
На відэа: аўтар расказвае пра апавяданне "Плебейскія гульні"