00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Знішчэнне ў цэнтры Оршы

23.12.2013 10:09

4095 праглядаў, 29 каментароў

Каля музычнай школы №1 знішчаны ўсе елкі.

Прыгожыя сінія елкі зрэзаныя пад корань у самым цэнтры Оршы. Аршанцы з жахам заўважылі змены ў абліччы Дзіцячай школы мастацтваў №1 на вуліцы Леніна. Вялікія дрэвы, якія не адзін год складалі, па сутнасці, неад'емную частку "музыкалкі", спілаваныя дашчэнту.

Знішчэнне зялёных прысадаў па ўсёй Оршы "трыўмфальна" набывае ўсё большыя маштабы, відаць, для цяперашняга кіраўніцтва горада гісторыя, экалогія і проста эстэтычны складнік азначаюць пустыя словы. Значэнне маюць, напэўна, толькі далейшае ўвядзенне ў двухпавярховую забудову вуліц Міру і Леніна маленькіх офісаў і крамаў з тыповымі прыступкамі, платная прыбіральня на месцы былога прыватнага сектару па вуліцы Мінскай і пошук швабраў для лядовага палаца.

Ялінкі, якія радавалі вочы шмат гадоў, цяпер аказаліся нікому не патрэбнымі. Адгаворкі пра тое, што елкі засланілі сонца для юных музыкаў, мастакоў і іх настаўнікаў не праходзяць — шмат вокнаў на фасаднай частцы будынка школы зробленыя не на кабінеты, таму ялінкі засланялі ў асноўным гардэроб, хол і лесвіцы.

Раней сінія елкі знішчылі каля будаўнічага трэсту №18 па вуліцы Талстога.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Знішчэнне ў цэнтры Оршы

Каля музычнай школы №1 знішчаны ўсе елкі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение