З 2 лютага "Еўраопт" аднавіў дастаўку харчоў на дом у чатырох гарадах краіны. Гэта: Маладзечна, Валожын, Ашмяны і Орша. На сайце кампаніі паведамляецца, што дастаўка на дадзены момант будзе ажыццяўляцца толькі два разы на тыдзень. Але калі ў Оршы дастаўка стане больш рэнтабельнай, то колькасць дзён можа і павялічыцца.
Нагадаем, што не так даўно "Еўраопт" пачаў абслугоўванне кліентаў на даму ў Оршы, але праз кароткі час па ўсёй краіне дастаўка была спынена, бо праз гэтую паслугу нельга было рэалізоўваць алкаголь і цыгарэты, а без гэтых тавараў паслуга аказалася нерэнтабельнай.