На прэзентацыю фільма "Я лічу, што я шчаслівы" прыехаў герой кіна-твора Георгій Станкевіч. Карыстаючыся нагодай, з сабой ён прывез выдадзеную ў гэтым годзе сваю свежую кнігу "Як слязінка дажджу". І выканаў песні са зборніка як уласнага выканання, так і пераклады з нямецкай ды расейскай моваў, якія таксама ёсць у зборніку.
Па сканчэнні прэзентацыяў, публіка ўзарвалася авацыямі і даволі доўга не адпускала аўтара, просячы выканаць яшчэ песні "на біс".
На відэа: песня "Каб не пусціць у рай, што шчасця поўны..."
На відэа: песня "Калі ты пераходзіш вуліцу..."
На відэа: песня "Ранак пазяхае ў ложку..."