У Вышэйшай лізе без стратаў выступае каманда МНС. Яна на дадзены момант выйграла ўсе чатыры праведзеныя матчы. Напярэдадні ратавальнікі справіліся з камандай дэпартамента "Ахова" 5:2. ВК-12 ідзе на другім месцы, замыкае тройку лепшых БелДРЭС. Мала атрымліваецца гульня пакуль у "Лясгаса", які пакуль не мае пунктаў, а апошні матч прайграў "Оршагазу" з разгромным лікам 0:13.
Апошнія вынікі: Барань - Трансгаз Беларусь 4:3, Оршагаз - Лясгас 13:0, ЛФК БелДРЭС - ВК-12 6:1, МНС - Ахова 5:2.
У Першай лізе не ведае праблем ВК-8, што выйграла ўсе свае 5 матчаў. Першыя праблемы зведала "Тэхніка сувязі", якая аступілася ў паядынку з ЮНІ. "5 элемент" і Гімназія № 2 пакуль не ведаюць смаку перамог і ідуць у падвале табліцы.
Апошнія вынікі: СДзЮШАР №2 - Прэстыж 3:7, ППС - ВК-8 5:6, ЮНІ - Тэхніка сувязі 5:2, Дуброўна - Авіярамонтны 2:2, 5 элемент - Імпульс 6:8.