Большасць паказчыкаў па Аршнанскім раёне за 2015 год не моцна адрозніваюцца ад дадзеных за 2014 год. Заўважнавырасла колькасць зарэгістраваных безпрацоўных - удвая - да 1,2% парцаздольнага насельніцтва. Але ўлічваючы, што ў Беларусі зарэгістраванае безпрацоўе аніяк не звязана з рэальным, гэтая лічба не нясе на сабе значнай інфарматыўнасці.
Амаль удвая зменьшылася колькасць зарэгістраваных юрыдычных асобаў і амаль удвая павялічылася колькасць ліквідуемых. Агулам за год у раёне знікла 166 юрыдычных асобаў.
За год колькасць прадукцыі на складах павялічылася на 10%.
У сельскай гаспадарцы значныя змены адбыліся толькі ў лічбах колькасць сабранай бульбы і ільна - тут назіраецца значны рост.
Амаль удвая зменьшылася колькасць запускаемага жылля як у горадзе, так і ў вёсцы.
У абсалютных лічбах зменьшыўся аб'ём знешняга гандлю і экспарт - экспарт зменьшыўся амаль на 36 мільёнаў даляраў. Але, улічваючы, што падзенне ішло і ў іншых рэгіёнах вобласці, то на іх узроўні Аршаншчына выглядае не кепска, трымаючы 7,8% абласнога экспарта, у 2014 было 6%. Але яшчэ больш значна зменьшыўся імпарт, дзякуючы чаму, сальда знешняга гандлю з 11.462 тысяч даляраў вырас у плюс да 33.463 тысяч.
Амаль у пяць разоў зменьшыліся замежныя інвестыцыі, якія і без таго былі не вялікія. А, вось, фінансавыя паказчыкі адназначна кепскія. Чысты прыбытак рэгіёна абваліўся да адмоўнага і ператварыўся ў -120 мільярдаў рублёў. Стратных прадпрыемстваў у раёне - 35% супраць 15,5% у мінулым годзе. Дзебіторская запазычанасць вырасла амаль на 165 мільярдаў рублёў. А крэдыторская вырасла больш чым на 500 мільярдаў. За топліўна энэргетычныя рэсурсы пазыка вырасла амаль у 5 разоў і сёння складае больш чым 154 мільярды рублёў. Пратэрмінавая запазычанасць па крэдытах вырасла ўдвая і склала больш чым 278 мільярдаў рублёў.