Дырэктар ФК "Орша" Іван Сапега падцвердзіў сайту football.by змену трэнера нашых футбаліст. Замест Аляксандра Ладзянога камандаваць галоўнай футбольнай камандай горада будзе былы трэнер ФК "Віцебск" Юрый Канаплёў. Праўда, па словах дырэктара клуба, яго кандыдатура сагласавана, але пакуль не зацверджана.
Таксама Іван Сапега паведаміў журналістам радасную навіну - бюджэт клуба павялічыцца ў тры разы! Дзякуючы своечасоваму фінансаванню футбалісты выйдуць з адпачынку ўжо праз некалькі дзён - 17 лютага.
Канкрэтную суму бюджэта футбольнай каманды Іван Сапега не назваў. Па ацэнках журналістаў газеты Прэсбол, якія былі прыведзены перад пачаткам сезона-2015 - у мінулым годзе ФК "Орша" меў бюджэт эквівалентны 170.000 даляраў. Адпаведна, можна разлічваць, што ў гэтым годзе бюджэт складзе прыблізна 510.000 даляраў. Гэта сапраўды вялікая сума для першай лігі. У мінулым сезоне большы бюджэт з 16 камандаў мелі толькі 2 - Магілёўскі Днепр (мільён даляраў) і Гарадзея (700.000 даляраў). Праўда, магілеўчанам самы вялікі бюджэт у першай лізе не дапамог - яны скончылі чэмпіянат на чацверты месцы. Гарадзея тады ж заняла другое месца. Іслач, якая атрымала першае месца мела даволі сярэдні бюджэт - 300.000, а Крумкачы, якія з трэцім месцам атрымалі пуцёўку ў Вышэйшую лігу мелі самы маленькі бюджэт на адным узроўні з ФК "Кобрын" (заняў перадапошняе 15-е месца) - 100.000 даляраў.