МНС паведамляе пра кепскае здарэнне - вечарам 15-га лютага ў раёне Гразілаўкі па 2-ім завулку Першамайскаму адбыўся пажар у прыватным доме. Найбольш пацярпела даволі вялікая веранда дома. Ахвяраў няма, прычына пажару пакуль не высветлена.
А вось прэс-служба чыгункі паведаміла пра прыемнае здарэнне - на станцыі Орша-цэнтральная ў цягніку Масква-Мінск транспартная міліцыя знайшла зніклага раней без вестак 57-гадовага жыхара Пухавіцкага раёну.