Аршанская спрынтарка Аліна Талай рыхтуецца да чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях. З пачатку 2016 года яна выйграла ўжо чатыры старты: у Вене, Дзюсэльдорфе, Лодзі і Лінцы.Теперь на чарзе чэмпіянат у залах, які традыцыйна пройдзе ў манежы "Алімпіец" у Магілёве.
Пасля шэрагу няўдач у папярэднія гады ў 2015-м мне ўдалося выйграць тры медалі, самыя значныя з якіх золата чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях у Празе і бронзавая ўзнагарода чэмпіянату свету ў Пекіне на 100 м з бар'ерамі. Удала пачаўся і гэты зімовы сезон, на некалькіх стартах ў Еўропе я стала пераможцай, што натхняе і падганяе працаваць яшчэ больш. Чэмпіянат Беларусі ў Магілёве - вельмі важны этап падрыхтоўкі да сусветнага форуму ў амерыканскім Портлендзе, і таму ў "Алімпійцы", дзе добрая хуткая дарожка, паспрабую пабіць рэкорд манежа ў бегу на 60 м з бар'ерамі, які ў жанчын цяпер складае 7,87 сек. Задача няпростая, але, да прыкладу, калі два гады таму выбегчы з васьмі секунд, як гэта зрабіла цяпер у Лінцы (7,97 сек.), для мяне было няпроста, то цяпер я гатовая да больш высокіх вынікаў.
Чэмпіянат Беларусі ў закрытых памяшканнях пройдзе з 19 па 21 лютага.