12:00

+1

9 м/с

969 гПа

15:00

+1

9 м/с

973 гПа

18:00

+3

7 м/с

978 гПа

21:00

+0

2 м/с

981 гПа

00:00

+1

4 м/с

983 гПа

Орша, Культура

Размаўляй, і атрымаеш каньяк!

21.02.2016 17:03

3838 праглядаў, 0 каментароў

20 лютага ў Оршы адбылася сустрэча з адным Лявонам, двума Коласамі і такой жа колькасцю Уладзіміраў і Змітроў.

У Оршы намаганнямі грамадскіх актывістаў нярэдка адбываюцца прэзентацыі кніг, паэтычныя вечарыны, іншыя творчыя імпрэзы. Аднак каб у адзін дзень у Оршу прыехалі адразу шэраг знакамітасцяў, такое здараецца надзвычай рэдка. І тым не менш, 20-га лютага ў Оршы адбылася сустрэча з адным Лявонам, двума Коласамі і такой жа колькасцю Уладзіміраў і Змітроў. Пры гэтым гасцей прыехала пяцёра, вось такая гульня імёнаў і прозвішчаў. У наш горад прыехалі паэт і гісторык Уладзімір Арлоў, заснавальнік Беларускага ліцэю Уладзімір Колас, бард Зміцер Бартосік, кнігавыдавец Зміцер Колас і літаратуразнаўца, перакладчык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету Лявон Баршчэўскі. І варта адзначыць, выступ кожнага з гасцей пакіне добры ўспамін.

Зала сабрала каля 30 гасцей, Зміцер Бартосік праспяваў некалькі твораў, у прыватнасці пераклады з расейскай на беларускую вядомых песень. Гэта нялішні раз дазволіла захапіцца гэтым чалавекам, які нарадзіўся ў расейскім Рыбінску і, зусім не маючы беларускіх каранёў, вывучыў беларускую мову так, што большасць карэнных беларусаў, якія прыдумляюць адгаворкі, чаму не карыстаюцца сваёй мовай, можа толькі пазайздросціць. Спадар Бартосік праспяваў і пераклад песні Булата Акуджавы, а таксама ўзгадаў яго рэакцыю на беларускую мову: "Ничего по-беларуски не понимаю, но как же красиво!"

Лявон Баршчэўскі выступіў дастаткова арыгінальна. Не адразу, але аўдыторыя "раскусіла", што перакладчык прачытаў верш на мове кельтаў. А спадар Баршчэўскі яшчэ і прывёў цікавы прыклад уплыву кельтаў на нашу мову. Так-так, як высвятляецца наша мова трохі зазнала ўплыў далёкіх старажытных кельтаў. Вяселле па-кельцку гучыць як "посаг", а ў Беларусі нявесце на вяселле бацькі даюць "пасаг". Вось такі ўнікальны прыклад! Затым перакладчык перайшоў да не менш захапляльнай часткі сваёй прамовы, прапанаваўшы аўдыторыі "замаўляць" мову, на якой чытаўся арыгінальны верш, а потым цытаваўся пераклад самога спадара Лявона на беларускую мову. Аўдыторыя замовіла лацінскую, расейскую, грэцкую і харвацкую мовы.

Акрамя таго, Лявон Баршчэўскі адзначыў, што нягледзячы на відавочныя праблемы з беларускамоўнай адукацыяй у нашай дзяржаве, беларуская мова тым не менш мае пэўныя пазіцыі ў свеце. напрыклад, яна была адной з першых 30 моў, на якіх запрацаваў знакаміты сэрвіс Google translate. На пытанне аб колькасці моў, якія ён ведае, спадар Баршчэўскі адказаў словамі Рыгора Барадуліна: "Не ведаю, колькі Баршчэўскі ведае моў, але паэзію ён разумее на трыццаці". Натуральна, па словах слыннага перакладчыка, не ўсе з гэтых 30-ці моў ён ведае так, каб вольна размаўляць, аднак разумее кожную з іх і можа перакладаць з іх.

Зміцер Колас пазнаёміў гледачоў з кнігамі, якія выйшлі ў ягоным выдавецтве. Сам спадар Зміцер не надта любіць, калі гэта называюць выдавецтвам, бо па сутнасці, ён самастойна займаецца выданнем кніг. Эмігрант з Беларусі Якуб Лапатка, які ўжо два дзесяцігоддзі жыве ў Фінляндыі, пераклаў на беларускую фінскі эпас "Калевала". Вядомыя нам з дзяцінства творы фінскай шведскамоўнай пісьменніцы і мастачкі Тувэ Янсан пра Мумітроляў, намаганнямі перакладчыкаў з шведскай на беларускую цяпер можна чытаць і на нашай роднай мове, не звяртаючыся да расейскамоўных перакладаў. Унікальныя каляровыя кнігі карысталіся асаблівым попытам людзей пасля імпрэзы і яны актыўна ахвяравалі грошы на наступныя выданні.

Уладзімір Колас сцісла распавёў пра Беларускі ліцэй, які зазнаў выгнанне з будынку ў цэнтры Менска ад уладаў, хаця бацькі дзяцей і самі дзеці стаялі на абароне навучальнай установы, узровень адукацыі ў якой ацэньваўся вельмі высока. Цяпер у Ліцэі вучыцца менш людзей, чым тады, калі ён афіцыйна працаваў у горадзе.

Уладзімір Арлоў зачытваў свой твор пра Нобелеўскую прэмію і інтэрнацыянальныя паэтычныя вечары. Таксама спадар Уладзімір узгадаў смешную гісторыю, звязаную з паездкай у цягніку. Аднойчы паэт і гісторык ехаў у цягніку, да яго зайшоў чалавек з дзвюма велізарнымі цяжкімі валізамі каньяку, доктар па прафесіі, і стаў неўзабаве казаць, што беларуская мова адмірае. Са словамі доктара спадар Арлоў катэгарычна не пагадзіўся і прапанаваў зайсці ў суседнія купэ і спытаць пра беларускую мову ў іншых пасажыраў. А ў суседніх купэ якраз ехалі беларускія журналісты, якія і так заўсёды размаўляюць на роднай мове. Няшчасны ўладальнік каньяку мусіў выставіць некалькі пляшак каньяку беларускамоўным і адвярнуўся да сцяны на сваёй паліцы ў купэ. Але на гэтым гісторыя не скончылася. Праз некалькі год Уладзімір Арлоў са сваім сябрам Генадзем Шэпелевым прыехаў на Крапівенскае поле, дзе адбывалася вялікая Аршанская бітва 1514 года. І нечакана сустрэў на ім... таго самага доктара! Ужо цалкам беларускамоўнага, зацікаўленага ў гісторыі Бацькаўшчыны, адным словам, беларускага патрыёта! Вось так гісторыя з анекдатычным адценнем дапамагла звычайнаму чалавеку вярнуцца да роднай мовы!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Размаўляй, і атрымаеш каньяк!

20 лютага ў Оршы адбылася сустрэча з адным Лявонам, двума Коласамі і такой жа колькасцю Уладзіміраў і Змітроў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение